«Я, напрыклад, прыходжу да той высновы, што ў нас некаторыя кіраўнікі пачалі хавацца за фармулёўку прэзідэнта: ёсць прадукцыйнасць працы — ёсць заработная плата, няма прадукцыйнасці — няма зарплаты. Усё гэта правільна, толькі далей ідзе тое, што прадукцыйнасць працы трэба павышаць і кіраўнікі прадпрыемстваў павінны ўпіраць і вельмі моцна, для таго каб павысіць прадукцыйнасць працы, а значыць і павысіць заработную плату», — сказаў ён.

«Нам ўсё ж такі на ўзровень $500 да канца года трэба выходзіць, як мы і дамаўляліся. Таму і кіраўнікоў трэба ў гэтым плане не проста арыентаваць сёння, а ўжо падціскаць. А так многія разводзяць рукамі: ну чаго, няма прадукцыйнасці працы, прэзідэнт сказаў, зарплаты няма. Дык навошта гэты кіраўнік на вытворчасці?» — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?