Арменія заплаціць штраф за адмову ад удзелу ў песенным конкурсе «Еўрабачанне-2012», які адбудзецца ў канцы мая ў Азербайджане. Такое рашэнне прыняў Еўрапейскі вяшчальны саюз (ЕВС).

У пастанове ЕВС, у прыватнасці, гаворыцца, што Ерэван павінен заплаціць поўны ўзнос за ўдзел у конкурсе. Акрамя таго, у якасці штрафу Арменіі патрэбна выплаціць яшчэ палавіну ад гэтай сумы. Адзначаецца таксама, што Грамадскае тэлебачанне Арменіі абавязалі паказаць фінал міжнароднага песеннага конкурсу ў прамым эфіры.

У тым выпадку, калі краіна не выканае рашэнне ЕВС, яна будзе адхілена ад удзелу ў «Еўрабачанні» ў 2013 годзе. Паводле некаторых даных, пры вынясенні адпаведнай пастановы, прычыны, з-за якіх Арменія адмовілася ад удзелу ў конкурсе, улічаны не былі. Яна была вынесена ў адпаведнасці з рэгламентам правядзення конкурсу.

Арменія афіцыйна адмовілася ад удзелу ў «Еўрабачанні» 7 сакавіка. Раней група армянскіх выканаўцаў звярнулася з адкрытым пісьмом да Грамадскага тэлебачання краіны, у якім заклікала да байкоту конкурсу. Падставай для гэтага стала гібель армянскага салдата на граніцы з Азербайджанам, які, як меркавалася, быў забіты азербайджанскім снайперам. Пасля стала вядома, што салдата застрэліў таварыш па службе.

У выніку адмовы Арменіі ў конкурсе прымуць удзел 42 краіны. У кожным паўфінале будзе прадстаўлена 18 краін. Фінал конкурсу адбудзецца 26 мая.-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?