Аляксандр Лукашэнка выказаў насцярожанасць тым, што ўздоўж дарог выкарчоўваюць дрэвы і іншую расліннасць. Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы са старшынём Мінабалвыканкама Барысом Батурам. «Тое, што раней высаджвалі спецыяльна як ахоўныя палосы, сёння пачынаюць выдзіраць, рэзаць, пілаваць і гэтак далей. Добра, калі дзесьці гэта трэба зрабіць. Але навошта гэта рабіць масава? — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі агенцтва БелТА. — Мы не такія багатыя, каб марнаваць на гэта шалёныя грошы. Бо на гэтай палосцы асаблівага ўраджаю не атрымаеш. Ёсць месца на палях, цэлыя плошчы трэба раскорчоўваць.

То бок нашы продкі ўздоўж дарог высаджвалі дрэвы, а мы цяпер пачынаем пілаваць.
У Магілёўскай вобласці мяне гэта здзівіла».

«Наша Ніва» неаднаразова звяртала ўвагу на вырубку лесапалосаў.

Працы нібыта выконваліся паводле рашэнняў мясцовых уладаў, у прыватнасці кіраўнікоў аблвыканкамаў.
Работнікі лічылі такія дзеннямі няслушнымі, але не пярэчылі кіраўніцтву.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?