У Пінску было абвешчана рашэнне Святога Айца Бэнэдыкта XVI аб прызначэнні Антонія Дзям’янкі біскупам Пінскай дыяцэзіі і вызваленні яго ад выканання абавязкаў дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
* * *
Антоні Дзям’янка нарадзіўся 1 студзеня 1960 г. у в. Заброддзе ў парафіі Дзераўная Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Пасля заканчэння сярэдняй школы не атрымаў дазволу ад дзяржаўных уладаў на паступленне ў Рыжскую духоўную семінарыю. У 1980 г. атрымаў сакрамэнт святарства.
Да 1985 г. не меў афіцыйнага дазволу ад дзяржаўных уладаў на святарскае служэнне і працаваў закрыстыянінам і арганістам.
У 1982–1984 г. быў прызваны на вайсковую службу, якую праходзіў у Запаляр’і Мурманскай вобласці.
У 1998 г. дэкрэтам Яна Паўла ІІ быў прызначаны дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі. У 2004 годзе быў пераведзены ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзію.