3 мая ў судзе Маскоўскага раёна Мінска працягнулася судовае пасяджэнне па грамадзянскім іску прадстаўнікоў кампартыі Беларусі да членаў міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт» Паўла Сяргея, Рамана Васільева і Міхаіла Мускага, якія 7 лістапада 2011 года падчас мітынгу закідалі яйкамі помнік Леніну.

«Я закідваў помнік Леніну яйкамі, каб выказаць сваё стаўленне да камунізму. Я лічу сябе хрысціянінам, і чырвоныя сцягі і савецкая сімволіка, пад якой некалі забівалі хрысціян, для мяне знявага. Гэта ненармальна. Так не павінна быць у нармальнай краіне», — заявіў Павел Сяргей.

Праваабаронца Анастасія Лойка прагназаваць, чым завершыцца справа, пакуль не бярэцца, таму што ў Беларусі, «дзе судовая сістэма даўно не носіць аб’ектыўны і незалежны характар», рабіць якіясь прагнозы нялёгка. «Сведку з боку міліцыі знайшлі вельмі хутка — гэта сведчыць пра тое, што нейкая сувязь і кантакт з судом у іх ідзе. Калі аб’ектыўна, то мне здаецца, што не зусім абгрунтавана тут выстаўляюцца маральныя і матэрыяльныя прэтэнзіі. Цікава, што вырашыць суд, таму што ніякіх аб’ектыўных доказаў няма. Ёсць дастаткова вялікія супярэчнасці ў аднаго з істцоў і завышаны кошт патрабаванняў», — зазначыла Лойка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?