Жонка палітвязня Алена з маленькай дачкой Вікай і сынам Валянцінам зладзілі 3 мая акцыю на пляцоўцы ля піраміды
Алена з сынам разгарнулі плакат, на якім вялікімі чырвонымі літарамі было напісана «Дзецям патрэбен бацька!».На плакаце таксама былі размешчаны фотаздымкі Сяргея Каваленкі з дзецьмі, а насупраць — дзетак без бацькі. Пад фота надпіс:
«Сыну 7 год патрэбна бацькоўскае выхаванне! Дачцэ 10 месяцаў неабходна бацькоўская любоў».
У гэты час (каля
На прыпынку нават узнікла спрэчка паміж пенсіянеркамі наконт таго, ці справядлівыя ў Беларусі суды. Некалькі маладзёнаў здымалі акцыю на мабільныя тэлефоны.
Пікет доўжыўся каля 20 хвілін, пасля чаго Алена з дзецьмі сышла дадому.





