Да 9 мая амерыканскі беларус Вітаўт Арабэла стварыў уласную версію «Сямнаццаці імгненняў вясны» — цяпер
серыял пададзены як зборнік кліпаў на музыку беларускіх выканаўцаў, пры чым логіка сюжэта захоўваецца — ад птушак, за якімі назірае Шцірліц да савецкіх танкаў (цяпер за птушак «адказвае» Алесь Камоцкі, а за танкі — Аляксандр Кулінковіч).
З іншага боку, некаторыя эпізоды набылі парадыйны момант — вось Шцірліц слухае радыё «Свабода», вось «рушыць на піва» пад «Краму», а вось Гітлер гістэрыць пад «Шэфа ў гістэрыцы» гурту «Правакацыя».
Цалкам
Серыя 1. Алесь Камоцкі — Птушкі;
Серыя 2. «Ulis» — Радыё Свабода;
Серыя 3. «Новае неба» — Дакраніся да вады;
Серыя 4. «Ulis» — Гестапа;
Серыя 5. Зміцер Вайцюшкевіч — Дама трошкі ў гадах; Серыя 6. «Правакацыя» — Шэф у гістэрыцы;
Серыя 7. «N.R.M.« — Тое, што ёсць паміж намі;
Серыя 8. «Песняры» — Чарачка;
Серыя 9.
Серыя 10. «Крама» — Рушым на піва; Серыя 11. «Народны альбом» — Кантрабандыст;
Серыя 12. «Крама» — Кіно;
Серыя 13. «Народны альбом» — Два польскіх шпіёны;
Серыя 14. «Крама» — Mein Vaterland, auf Wieder sehn! ; Серыя 15. Лявон Вольскі — У турме;
Серыя 16. Ален — Ляцелі качкі;
Серыя 17. «Neuro Dubel» — Танкі.
Паглядзець ці паслухаць беларускага Шцірліца можна тут