паведамляе Euronews.

Паводле словаў адваката былога кіраўніка ўрада, які знаходзіцца цяпер у туніскай турме, сума фінансавання склала 50 млн еўра.

У мінулую суботу французскі сайт апублікаваў дакумент, падпісаны кіраўніком лівійскага фонду інвестыцый Башырам Салехам, пра згоду вылучыць грошы на фінансаванне кампаніі Сарказі.

У нядзелю французскі прэзідэнт аспрэчыў абвінавачанні журналістаў інтэрнэт-выдання, назваўшы публікацыю «ганьбай». У панядзелак ён паведаміў, што падаў позву аб абароне гонару і годнасці і публікацыі загадзя ілжывых звестак.

У сакавіку мінулага года сын Кадафі Саіф аль-Іслам запатрабаваў ад французскага прэзідэнта «вярнуць грошы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?