Учора, 3 мая, вечарам у спартыўна-забаўляльным комплексе ў Маладзечне, у зале для гульні ў боўлінг, паслізнулася і ўпала 34-гадовая жанчына. Пасля падзення яна памерла па дарозе ў бальніцу.

Здарэнне адбылося каля 22 гадзін. Пацярпелай выклікалі «хуткую дапамогу». Дактары не паспелі давезці жанчыну да бальніцы. Яна памерла ў машыне.

Як паведаміў следчы па асабліва важных справах раённага аддзела следчага камітэта Сяргей Сяляўка, у боўлінг жанчына прыйшла са сваім маладым чалавекам. Па папярэдніх дадзеных,

няшчасны выпадак здарыўся пасля таго, як яна пакаціла шар па кеглях. Паслізнулася, не ўтрымалася на нагах і павалілася на спіну, ударыўшыся галавой аб падлогу.

Сябар жанчыны дапамог ёй падняцца, пасадзіў на лаўку. Ёй станавілася горш, таму выклікалі «хуткую дапамогу». Пакуль машына даехала, пацярпелая страціла прытомнасць, пульс быў слабы.

У машыне наступіла клінічная смерць.
Дактары пачалі рабіць рэанімацыйныя дзеянні, але плёну яны не прынеслі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?