Адпаведнае патрабаванне ён агучыў 4 мая ў час паездкі ў Чэрвеньскі раён Мінскай вобласці.
Гаворачы аб будаўніцтве новых і тэхнічным перааснашчэнні ўжо дзеючых малочнатаварных ферм, ён падкрэсліў: «Нам не патрэбна сярэдняя па цане ферма. Нам патрэбна самая танная».
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, г
алоўнае цяпер — хутчэй перавесці жывёлу, асабліва дойны статак, з памяшканняў ферм, якія не адпавядаюць сучасным патрабаванням. «Гэта здароўе жывёл, зусім іншая якасць малака. Трэба хутчэй жывёлу забраць з дрэнных ферм»,— сказаў ён. Ён адзначыў, што стандарты, якія прымяняюцца да якасці малочнай прадукцыі, якую атрымліваюць у Беларусі, ужо вышэйшыя за еўрапейскія, і гэта агульнапрызнана.
Зыходзячы з гэтага, Лукашэнка мяркуе, што пры будаўніцтве і рэканструкцыі малочнатаварных ферм магчымы і нейкі прамежкавы варыянт. «Але гэта не значыць, што мы будзем узводзіць часовыя збудаванні. І менш паказухі», — запатрабаваў ён, адзначыўшы, што таксама неабходна арганізаваць належную тэхналогію ўтрымання жывёлы.
0
0
0
0
0
0