У сярэдзіне красавіка праваабаронца Наста Лойка адправіла праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, які адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №2 у Бабруйску, два лісты фарматам А4.

У канвертах змяшчаліся паштоўкі, чыстыя канверты, маркі, а таксама крымінальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь. Пазней Наста Лойка даведалася пра тое, што ейныя лісты Алесь Бяляцкі так і не атрымаў.

Паколькі забароненых для перасылкі рэчаў у лістах не было, Наста Лойка палічыла, што адміністрацыя калоніі самавольна абмежавала права Алеся Бяляцкага на перапіску. Адпаведную скаргу праваабаронца накіравала ва ўпраўленне дэпартаменту выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. Яна просіць правесці праверку па факце цэнзуры карэспандэнцыі для А. Бяляцкага ў папраўчай калоніі №2 і паведаміць ёй пра вынікі дадзенай праверкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?