«Міс Беларусь-2012» стала Юлія Скалковіч з Брэста
Фінал конкурсу прайшоў сёння вечарам у Палацы спорта.
Карона VIII Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь-2012» дасталася 20-гадовай берасцейцы Юліі Скалковіч. Юлія таксама прызнана самай фотагенічнай ўдзельніцай праекта (тытул «Міс фота»).
Першай віцэ-міс стала Вікторыя Шавель (20 гадоў) з Гомеля, якая таксама заваявала тытул «Міс спорт», другой віцэ-міс — Анастасія Пагранічная (21 год) з Жодзіна.
Тытула «Міс топ-мадэль» ўдастоена 20-гадовая Наталля Брыштэн з Брэста. Тытул самай таленавітай удзельніцы конкурсу прыгажосці («Міс талент») заваявала 21-гадовая Вольга Нікіфарава з Віцебска.
Уладальніцы ўсіх тытулаў ўдастоеныя грашовых прэмій.
Пераможца «Міс Беларусь-2012» атрымае грашовы прыз памерам 50 млн рублёў.
У конкурсе ўдзельнічалі 28 дзяўчат з розных рэгіёнаў краіны.
«Міс Беларусь» праводзіцца раз у два гады. У 2010 годзе карона дасталася жыхарцы Гродна Людміле Якімовіч.