Таццяне Грачанікавай палепшала, паведамляе яе муж Юрась Навіцкі ў фэйсбуку.

«Па просьбе сяброў і знаёмых паведамляю: пасьля двух складаных аперацыяў і пяці тыдняў знаходжання ў крытычным і цяжкім стане Таццяне нарэшце стала лепей. Яе можна наведаць, хоць яна й вельмі яшчэ слабая. Аперацыі будуць яшчэ», — піша Юрась.

Нагадаем, што яшчэ ўвосень 2010 года ў Таццяны Грачанікавай знайшлі дабраякасную пухліну. Аперацыю прызначылі на 20 снежня, аднак 19-га жанчыну затрымалі на Плошчы. Яна прасіла замяніць арышт на штраф, але суддзя Алена Някрасава дала ёй суткі. У выніку Грачанікава спазнілася з аперацыяй і ўрэшце дабраякасная пухліна ператварылася ў злаякасную.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?