У нядзелю ў Францыі пройдзе другі тур прэзідэнцкіх выбараў, пераможцам якога можа ўпершыню з 1988 года стаць прадстаўнік Сацыялістычнай партыі.
У першым туры сацыяліст Франсуа Алянд атрымаў 28,6% галасоў, апярэдзіўшы дзеючага прэзідэнта Нікаля Сарказі, які набраў 26,2%.
Асноўнымі тэмамі цяперашняй перадвыбарнай кампаніі сталі беспрацоўе і крызіс еўра.
У ходзе кампаніі Сарказі заяўляў, што ён прадухіліў рэцэсію, і ў выпадку абрання абяцаў захаваць «моцную Францыю».
У той жа час Алянд сцвярджае, што краіна знаходзіцца ў стане «сур’ёзнага крызісу» і мае патрэбу ў пераменах.
Выбарчыя ўчасткі ў асноўнай часткі Францыі і на Корсіцы будуць адкрыты з 8 да 18 гадзін па мясцовым часе (з 9 да 20 па Мінску). У вялікіх гарадах ўчасткі зачыняцца на дзве гадзіны пазней.
У сераду супернікі правялі ажыўленыя тэлевізійныя дэбаты, якія паглядзелі 17,9 млн чалавек. Пятніца была апошнім днём агітацыйнай кампаніі.
Алянд — якога лічаць найбольш верагодным пераможцам гэтых выбараў — заявіў, што яўка выбаршчыкаў у нядзелю можа паўплываць на вынікі волевыяўлення.Сарказі, у сваю чаргу, адзначыў, што ніколі да гэтага дня вынікі выбараў не здаваліся такімі «нявызначанымі».
Алянд прапануе павысіць падаткі на буйныя карпарацыі і людзей, якія атрымліваюць больш за 1 млн еўра ў год.
Кандыдат ад сацыялістаў хоча таксама павялічыць памер мінімальнай аплаты працы, даць працоўныя месцы 60 тыс. настаўнікам і знізіць для некаторых катэгорый працоўных ўзрост выхаду на пенсію з
У выпадку перамогі Алянда ў Францыі ўпершыню з 1995 года, калі завяршыўся другі тэрмін Франсуа Мітэрана, з’явіцца
Услед за прэзідэнцкімі выбарамі ў Францыі ў чэрвені пройдуць выбары парламента.