Шэсце ў межах «Маршу мільёнаў», што праводзіцца напярэдадні інаўгурацыі Пуціна, пачалося на Вялікай Якіманцы ў Маскве. «Абстаноўка мірная, людзі сталі ў калоны і пачалі рух у бок Балотнай плошчы», — паведамляе карэспандэнт gazeta.ru.

Паводле яго ацэнкі, «маршам» па Якіманцы ідуць больш за 20 тысяч чалавек. Наперадзе ідуць калоны людзей са сцягамі «Левага фронту», за імі — людзі з белымі стужкамі.

Асаблівую ўвагу людзей прыцягнула калона ў падтрымку удзельніц групы Pussy Riot. Яна складаецца з 60–80 чалавек, у большасці з іх на галаве надзетыя калготкі.

Шэсце пройдзе ад Калужскай плошчы па вуліцах Вялікая Якіманка і Вялікая Палянка праз Малы Каменны мост да Балотнай плошчы, дзе адбудзецца мітынг. На Балотную ўжо цяпер сцягнутыя нарады паліцыі і АМОН.

З раніцы ўлады чынілі розныя перакшоды патэнцыйным удзельнікам акцыі: не прапускалі з правінцыі, зачынялі выхад з блізкалеглых станцый метро, пры тым, што падрыхтоўка мітынга ў падтрымку Пуціна на Паклоннай гары ішла без перашкод.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?