Дзясяткі тысяч людзей выйшлі на вуліцы Масквы, каб патрабаваць перавыбараў і рэальнай дэмакратыі. Яны пратэставалі супраць карумпаванай улады Пуціна. На правакацыі сілавікоў маніфестанты адказалі адэкватна.

На Балотнай плошчы дэманстранты павалілі загародкі.

На Балотнай плошчы дэманстранты павалілі загародкі.

Дзясяткі тысяч людзей узялі ўдзел у шэсці.

Дзясяткі тысяч людзей узялі ўдзел у шэсці.

Крэмль быў аточаны патройным кардонам сілавікоў.

Крэмль быў аточаны патройным кардонам сілавікоў.

Найбольш арганізаванай была калона Левага фронту на чале з Удальцовым.

Найбольш арганізаванай была калона Левага фронту на чале з Удальцовым.

Сядзячы страйк у Маскве.

Сядзячы страйк у Маскве.

Каб сарваць або скамечыць мітынг апазіцыі, расійскія ўлады ішлі на ўсялякія хітрыкі. Справа скончылася масавымі сутыкненнямі. Сітуацыя нагадвала мітынг пасля леташніх выбараў у Думу з той розніцай, што тады ў шэсці і сутычках узялі ўдзел каля пяці тысяч чалавек, а сёння — да ста тысяч.

На гора для пуцінцаў, пратэсты ў Маскве ўсё мацней згуртоўваюць як правых, так і левых крытыкаў цяперашняй сістэмы.

Спачатку ўлады не давалі дазволу на шэсце ў цэнтры. Урэшце далі, тады пачаліся іншыя падкопы: актывістаў апазіцыі, што кіраваліся ў Маскву, затрымлівалі на рэгіянальных вакзалах. Ваенкамы палохалі моладзь, што з'явіцца ў Маскве, заборам у салдаты. Нарэшце, улады пусцілі ў ход цяжкую артылерыю: брэгетаносец-патрыярх Кірыл на адмысловым мітынгу асудзіў тых, хто заклікае да невядомага новага. Сёння былі заблакаваныя самыя папулярныя апазіцыйныя сайты.

Тым не менш, на Якіманцы сабраліся дзясяткі тысяч людзей. Нават і тут улады спрабавалі дэзарганізаваць пратэст. Станцыі метро ў цэнтры Масквы закрылі. Было пастаўлена мала рамак з металашукальнікамі, утварылася штурханіна. Затое на вуліцы вывелі дзясяткі актывістаў пракрамлёўскай моладзі ў касцюмах цыркавых блазнаў, стаўбы заклеілі абразлівымі ўлёткамі. Карацей, зрабілі ўсё, каб справакаваць.

На Якіманцы адбыўся трагічны выпадак: фатограф залез на высокі балкон дома, каб зняць дэманстрантаў, але сарваўся і забіўся насмерць.

Кульмінацыяй напружання стаў момант, калі паліцыя спрабавала рассячы маніфестантаў на падыходах да Балотнай плошчы, дзе мантавалі сцэну мітынгу. Балотная плошча была, на думку паліцыі, перапоўнена людзьмі, і спецназ проста перастаў пускаць туды людзей. Лідары апазіцыі, у тым ліку Аляксей Навальны і Сяргей Удальцоў, палічылі гэта спробай занізіць колькасць удзельнікаў акцыі. Яны зладзілі сядзячы пратэст каля кінатэатра «Ударнік», што ля Крамля.

Між тым сілавікі ўспрынялі сядзячы пратэст як правакацыю: пуцінцы баяліся ўзнікнення майдана ў цэнтры Масквы, які ім было б цяжка разагнаць.

На гэты момант на Балотнай плошчы ўжо знаходзілася каля 60 тысяч чалавек. Частка з іх пайшла назад да «Ударніка».

АМАП жорстка ціснуў на людзей, якія хацелі пакінуць плошчу. Тыя адказалі таксама сілай. У выніку на подступах да Балотнай плошчы людзі павалілі некалькі металашукальнікаў і ўтварылася цісканіна. Пасля гэтага сілавікі далі людзям прайсці.

Натоўп скандаваў: «Мы не сыдзем!».

«Мы сфармулявалі 3 патрабаванні: прадастаўленне апазіцыі на працягу гадзіны жывога эфіру на федэральных каналах, адмена інаўгурацыі прэзідэнта Пуціна і перапрызначэнне выбараў прэзідэнта і парламента», — сказаў Сяргей Удальцоў, дадаўшы, што цяпер на Балотнай і ў яе ваколіцах сабралася да 100 тысяч чалавек.

Баючыся штурму Крамля, паліцыя пачала разганяць дэманстрантаў і перайшла да маштабных затрыманняў ля кінатэатра «Ударнік».

У адказ анархісты разам з ультраправымі радыкаламі прарвалі кардон паліцыі, але былі спыненыя жалезнай агароджай і дубінкамі жаўнераў унутраных войскаў. У праваахоўнікаў ляцелі фаеры і цяжкія прадметы.

Каля 10 тысяч маніфестантаў заставаліся на Балотнай плошчы да 19-й гадзіны па маскоўскім часе. Аднак усе спробы паставіць намёты ў раёне Вялікага каменнага моста спыніў спецназ. Апошнія сутычкі былі зафіксаваны позна ўвечары.

Затрыманыя лідары апазіцыі Аляксей Навальны (нацыяналіст), Сяргей Удальцоў (Левы фронт), Барыс Нямцоў (ліберал). Агульная колькасць затрыманых склала каля 650 чалавек.

Расійскі люд сапсаваў заўтрашнюю інаўгурацыю Пуціна, які кіруе Расіяй ужо 13-ы год. Адначасова на Паклоннай гары адбыўся мітынг прыхільнікаў Пуціна. На яго сабралася каля трох тысяч чалавек, але паліцыя заявіла пра 30 тысяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?