Пазасталыя ў цэнтры Масквы людзі, якія прыйшлі на «Марш мільёнаў» супраць улады Уладзіміра Пуціна, накіроўваюцца да Вялікай Ардынкі, туды сцягваюцца сілы АМАПу і ідуць затрыманні.
Пратэстоўцаў працягваюць затрымліваць і на Пятніцкай, дзе сабраліся да 500 чалавек.
Маскоўская паліцыя заяўляе, што было паранена 20 паліцэйскіх у ходзе сутычак з дэманстрантамі.