На гэты раз супернікам каманды Кары Хейкеля былі швейцарцы. Апошнім часам гэтая зборная стала адным з найбольш прынцыповых супернікаў беларусаў. Згадваюцца, як пройгрышы на чэмпіянатах свету, так і крыўдная параза па булітах на Алімпіядзе.
Апошняя перамога датаваная 2006. Тады ў трэнерскі штаб нашых уваходзіў Шон Сімпсан, які сёння трэніруе альпійскую каманду.

Лік на сёмай хвіліне адкрыў Мозер. Аднак праз няпоўныя чатыры хвіліны Аляксей Угараў змог адыграцца. Гэта была першая шайба нашых на сёлетнім першынстве. Праўда, усё той жа Мозер змог выйсці намінальных гаспадароў наперад — 2:1. Варта адзначыць, што ў абодвух узяццях беларускіх варот не надта ўпэўнена згуляў галкіпер Віталь Коваль.

Другі перыяд пачаўся досыць аптымістычна для нашых — з шайбы Канстанціна Кальцова. Асіставалі Дзмітрый Корабаў і Аляксей Калюжны. Як толькі нашы забівалі на «Хартвел-Арэне» ў Хельсінкі ўключалі «Касіў Ясь канюшыну».
Пераможную шайбу швейцарцы закінулі на 48-ай хвіліне. Пасля шкалярскай памылкі Кулакова Рамі проста расстраляў Коваля. Перад гэтым беларусы мелі аж дзве колькасныя перавагі, але не змаглі імі скарыстацца.
Потым быў супермомант у Міхаіла Грабоўскага, які спрабаваў рэалізаваць буліт. Колькі ўжо Міхаіл забіў у такіх выпадкаў. Прычым, часам вельмі прыгожа. Але на гэты раз кідок быў зусім бясхітрасны. На жаль, лік застаўся ранейшым — 2:3.
Пасля двух тураў беларусы ўсё яшчэ не маюць пунктаў. Задача трапляння ў васьмёрку наймацнейшых чэмпіяната ўскладняецца. Наступны матч беларусы правядуць 8 мая супраць Казахстана. Пачатак у 16:15.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?