Улады не наважыліся затрымліваць пратэстоўцаў 19 сакавіка.

21.01
На скрыжаваньні вуліц Пашкевіч і Багдановіча ўсіх распусьцілі. Здаецца, абышлося без затрыманьняў.

20.55
Частку дэманстрантаў (чалавек 20) на прыпынку "Опэрны тэатар" пасадзілі ў тралейбус і адпусьцілі. Астатніх працягваюць весьці далей.

20.53

Калёна, ачэпленая спэцназам, дайшла да вуліцы Багдановіча, яе павярнулі на поўнач. Відавочна, вядуць на Бангалор.

20.46
Калёна з 50 чалавек ідзе далей. Міліцыя па рацыях перадае "Нікога не адпускаць", "Бангалор, Бангалор".

20.40
Людзі спыніліся на мосьце цераз Сьвіслач, каля перакрыжаваньня Купалы і Інтэрнацыянальнай. На Інтэрнацыянальную не пускаюць. Чакаецца хапун.

20.35
Людзей выціснулі да цырку, але не далі перайсьці праспэкт, а працягваюць выцясьняць па вуліцы Купалы, у бок вуліцы Куйбышава. Частка амапаўцаў зьнікла, затое паболела ціхароў

20.29
На Плошчы нікога не засталося. Удзельнікаў акцыі выцясьняць у бок цырку. Не даюць заходзіць у мэтро.

20.25
Удзельнікаў акцыі, прысьвечанай першай гадавіне акцый пратэсту на вынікі выбараў -- 2006, пачынаюць выцясьняць з Плошчы у бок цырку. Людзі самі пачынаюць разыходзіцца. Незадоўга да гэтага зьявілася машына з мэгафонам і удзельнікаў акцыі чарговы раз "папрасілі" разысьціся.

20.18
Акцыя працягваецца. Людзей паболела, чалавек каля 100. Праз мэгафон удзельнікаў акцыі заклікаюць разысьціся, пагражаючы адміністрацыйнай адказнасьцю.

Людзі гукаюць "Застаемся". Значна паболела ў натоўпе "ціхароў". Маршрут №100 зноў не спыняецца на Плошчы. Усім кіруюць на Плошчы дзяўчаты, хлопцы-завадатары не задзейнічаныя.

20.10
Удзельнікі акцыі гукаюць "Жыве Беларусь", "Верым, можам, пераможам". Некаторыя машыны вітаюць сыгналамі ўдзельнікаў акцыі. Чалавек з мэгафонам заклікае разысьціся. Яму падарылі кветкі. Па чутках, у дварах знаходяцца яшчэ два аўтазакі.

20.05
На Плошчы знаходзіцца каля 50 чалавек. З палітыкаў -- Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька, Анатоль Ляўковіч, Алесь Міхалевіч. Удзельнікі рушылі да месца, дзе знаходзілася намётавае мястэчка, чатыры дзяўчыны разгарнулі вялікі бел-чырвона-белы сьцяг.

?

Да пачатку акцыі на Плошчы дзяжурылі спэцназаўцы і людзі ў цывільным, якія настойліва "раілі" сысьці з Пляцу. На самым бачным месцы стаіць аўтазак, каля Палацу прафсаюзаў, і некалькі міліцэйскіх машын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?