Пра магчымасьць абмежаваньня ўвозу беларускага мяса ў Расею паведаміў міністар сельскай гаспадаркі РФ Аляксей Гардзееў . Прычына нагадвае сытуацыю зь беларускім цукрам – нашых пастаўшчыкоў вінавацяць у кантрабандзе. Нібыта летась на расейскі рынак нелегальна завезьлі 200-250 тыс. тонаў мяса.

Міністар паставіў беларускім калегам умову – спыненьне кантрабандных паставак, а таксама рээкспарту мяса. У адваротным выпадку Беларусь чакае істотнае скарачэньне паставак айчыннай сьвініны ў Расею.

Паводле расейскага міністэрства, у большасьці выпадкаў беларускае нелегальнае мяса трапляе ў Расею з Польшчы.

Усходняя малодшая суседка такім чынам працягвае згортваць датаваньне беларускай эканомікі, ціснучы на найбольш прыбытковыя аб’екты беларускай прамысловасьці. Нагадаем, што сёлета Беларусь мусіла пайсьці на саступкі Расеі ў гандлі цукрам. Беларусаў зьвінавацілі ў кантрабандзе сырцовага цукру. У выніку Менск быў вымушаны пайсьці на самаабмежаваньне паставак цукру ў РФ. Калі раней у Расею адгружалі да 400 тыс. т. цукру, то у бягучым годзе гэты паказчык складае 180 тыс. т, а ў наступным – 100 тыс. т. Пытаньне парадку паставак беларускага цукру ў Расею вырашыцца 21 сакавіка ў Маскве.

Ад 1 сакавіка зьнятыя абмежаваньні ў пастаўках расейскага піва на беларускі рынак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?