Фестываль «Моладзевая вясна» ўжо трэці раз арганізоўваецца інтэрнэт-парталам Пружанаў, але сёлета было вырашана выкраскліць намінацыю «Рэп».

У гэтым годзе чакаецца ўдзел танцораў і рокераў з усёй Брэсцкай вобласці і не толькі.
Так рок-гурт «Черта» хаця і мае мінскую прапіску, але ў яго складзе ёсць ўраджэнцы Пружанаў, а таму атрымаў магчымасць паўдзельнічаць у фестывалі.
У рок-частцы фестываля ўпершыню возьмуць удзел гурты з Жабінкі і «сталіцы» беларускамоўнага року — Бярозы. Гурт «Мясцовыя» з гэтага горада, абяцаюць арганізатары, узрушыць залу сваим рокам на роднай мове.

Да фестываля засталося менш за тыдзень, а заяўкі на ўдзел працягваюць паступаць. Так што можна чакаць яшчэ большай колькасці беларускамоўных гуртоў.

Квіткі каштуюць 13 тысяч рублёў, калі купляць загаддзя, і 15 тысяч — у дзень канцэрта.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?