Вясновы дзень у мінскім парку.

Вясновы дзень у мінскім парку.

Глядзі яшчэ: 9 мая — узмоцнены меры бяспекі

Пра гэта паведаміла начальнік аддзела метэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Святлана Рыбакова.

У аўторак, 8 мая, атмасферныя франты абумовяць няўстойлівы характар надвор'я. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём у асноўным па паўднёва-ўсходняй палавіне краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя. Чакаюцца навальніцы з парывамі ветру да 15-20 метраў у секунду.

Днём па паўднёвым усходзе краіны магчымы град.
Ноччу і раніцай у асобных раёнах будзе слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 2-9 градусаў цяпла, днём будзе плюс 12-19 градусаў. Па паўднёвым усходзе ноччу чакаецца плюс 10-15 градусаў,
днём - 20-25 градусаў.

У Дзень Перамогі, 9 мая, ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны надвор'е яшчэ будуць вызначаць франтальныя раздзелы, а днём узмоцніцца ўплыў Скандынаўскага антыцыклону. Ноччу ў цэнтральных і ўсходніх раёнах, днём толькі па ўсходзе рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 7-14 градусаў, па захадзе - 3-6 градусаў вышэй за нуль.

Днём прагназуецца 15-22 градусы цяпла, па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях - да плюс 24 градусаў.

У Мінску 9 мая ноччу і раніцай пройдзе кароткачасовы дождж, магчыма навальніца, тэмпература паветра складзе плюс 7-9 градусаў. Днём будзе без істотных ападкаў,

тэмпература паветра - плюс 15-17 градусаў.

У чацвер, 10 мая, пад уплывам антыцыклону чакаецца цёплае і ў асноўным без ападкаў надвор'е. Ноччу і раніцай месцамі будзе слабы туман. Тэмпература паветра ў начны час складзе ад 5 да 12 градусаў цяпла, удзень - ад плюс 18 градусаў па паўночным усходзе да плюс 26 градусаў па поўдні краіны.

У пятніцу, 11 мая, надвор'е пачне мяняцца. Актывізуюцца атлантычныя цыклоны, і заходнія раёны Беларусі апынуцца пад уплывам атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы.
Ноччу ў асобных раёнах, днём пераважна па заходняй палове краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе ад 6 да 13 градусаў цяпла.
Днём будзе плюс 20-27 градусаў, па захадзе - плюс 16-19 градусаў.

У выхадныя чакаецца няўстойлівае і халаднаватае надвор'е. У суботу, 12 мая, на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Днём пры навальніцах месцамі парывы ветру будуць дасягаць 15-20 метраў у секунду. Уначы тэмпература паветра будзе ў межах 7-14 градусаў цяпла.

У дзённы час прагназуецца 11-18 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе - плюс 19-23 градусы.

У нядзелю, 13 мая, з ростам атмасфернага ціску надвор'е пачне паляпшацца, але будзе халаднавата. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 3-10 градусаў, па захадзе магчымы замаразкі да нуля - мінус 2 градусаў. Днём чакаецца плюс 10-17 градусаў, па поўдні - да плюс 20 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?