Глядзі яшчэ: Умерана цёплае надвор'е будзе ў Беларусі на 9 Мая

У Мінскай вобласці падчас святкавання Дня Перамогі 9 мая будуць узмоцнены меры бяспекі, паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінскага аблвыканкама.

Так, уваход грамадзян на ўсе масавыя мерапрыемствы будзе ажыццяўляцца пасля праверкі іх ручной паклажы і асабістага надгляду з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў. На свяце забаронена з'яўляцца асобам у стане алкагольнага ап'янення. Забараняецца праносіць прадметы, прыстасаваныя для нанясення цялесных пашкоджанняў, шкляную, металічную тару, спіртныя і слабаалкагольныя напоі, піратэхніку. Грувасткую ручную паклажу давядзецца пакінуць дома.

Дапускаецца праносіць прахаладжальныя напоі ў пластмасавай празрыстай упакоўцы ёмістасцю не больш за адзін літр.

Прапускныя пункты будуць арганізаваны на падыходах да месцаў гулянняў. Каб кожны жадаючы своечасова трапіў да пачатку цікавага яму мерапрыемства, міліцыя настойліва рэкамендуе прыходзіць загадзя — такім чынам удасца пазбегнуць чэргаў на прапускных пунктах.

Распіццё спіртных напояў, дробнае хуліганства, прыставанне да грамадзян і іншыя дзеянні, якія будуць парушаць грамадскі парадак, забаронены і будуць спыняцца. Парушальнікаў прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

Грамадзянам, якія знайшлі падазроныя прадметы, сталі сведкамі або ахвярамі правапарушэння, рэкамендуецца неадкладна праінфармаваць міліцыю па тэлефоне 102 або звярнуцца да найбліжэйшага супрацоўніка міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?