У пункце пропуску «Цяруха» на беларускай мяжы пры афармленні на выезд цягніка Санкт-Пецярбург — Кіеў гомельскія памежнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні знайшлі на даху аднаго з вагонаў даволі спецыфічны тавар.
Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржпагранкамітэта Беларусі, у вентыляцыйным корабе невядомыя схавалі вуглавую шліфмашыну «Макіта»; гукавую сістэму «Кенвуд»; механізм падачы дроту для зварачнага апарата, гайкі і падшыпнікі рознага дыяметра, пальчаткі зваршчыка, а таксама зубную пасту для коней — два вядры па 10 кг і тры бутэлькі па 400 грамаў біялагічна актыўных дабавак зноў жа для коней.
Нелегальны груз коштам больш чым 20,5 мільёна рублёў канфіскаваны супрацоўнікамі мытні.
БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ