Мясцовыя жыхары выступілі катэгарычна супраць будаўніцтва паблізу раённага цэнтра — каля вёскі Якімава Слабада — завода беленай цэлюлозы на базе Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната. Людзі непакояцца за сваё здароўе. Яны ўпэўнены, што запуск такога прадпрыемства прывядзе да яшчэ большага пагаршэння якасці атмасфернага паветра і вады ў рацэ Бярэзіна.

Па словах грамадскага актывіста Тэльмана Маслюкова,

10 тысяч подпісаў, якія сабралі за два месяцы, цяпер плануюць перадаць у Адміністрацыю прэзідэнта і Савет Міністраў.

У канцы снежня 2011 жыхарам Светлагорска было афіцыйна абвешчана пра прынятае рашэнне падобнага будаўніцтва. Ужо 23 студзеня ў раённым цэнтры прайшоў сход, на якім прысутнічалі мясцовыя чыноўнікі, прадстаўнікі камбіната, Міністэрства прыродых рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. На сходзе людзей запэўнівалі, што ўздзеянне завода на навакольнае асяроддзе будзе нязначным пры строгім эканамічным кантролі. І вытворчасць не будзе шкоднай.

Завод па вытворчасці беленай цэлюлозы плануецца пабудаваць магутнасцю 400 тысяч тон у год. Верагодна, што будаваць яго будуць кітайцы за кітайскі крэдыт у 654,16 млн даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?