16 мая ў Кішынёве (Малдова) будуць прыспушчаныя дзяржаўныя сцягі, паведаміў начальнік апарата мэра Ліліян Карп.
Мясцовыя ўлады абвясцілі жалобнай дату заключэння Бухарэсцкага міру, калі ў 1812 г. цяперашняя тэрыторыя Малдовы вызвалілася ад турэцкага панавання і перайшла да Расіі.
У мэрыі хочуць звярнуць увагу маладога пакалення на падзеі двухсотгадовай даўнасці. Таксама Карп дадаў, што сцягі будуць прыспушчаныя і 28 чэрвеня. Гэтая дата была абвешчаная раней Днём савецкай акупацыі. Але пазней Канстытуцыйны суд прызнаў незаконным адпаведны ўказ тагачаснага часовага в.а. прэзідэнта Міхая Гімпу.