Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 9 мая ў Беларусі чакаецца пахмурна з праясненнямі. Ноччу і раніцай па ўсходзе кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Днём пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія часы ў асобных раёнах туман. Вецер паўночна-ўсходні 3–8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 3–9°С, па паўднёвым усходзе да плюс 14°С,

максімальная днём плюс 16–23°С.

У Мінску 9 мая пахмурна з праясненнямі, без ападкаў. Вецер паўночна-ўсходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 6–8°С,

максімальная днём плюс 18–20°С.

10 мая ў Беларусі пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёвай чвэрці 3–8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 4–11°С, максімальная днём ад плюс 18°С па паўночным усходзе да плюс 26°С па паўднёвым захадзе краіне.

11 мая пераменная воблачнасць. Ноччу пераважна без ападкаў, днём па паўночным захадзе кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 4–9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 6–13°С, максімальная днём плюс 20–25°С, па поўдні да плюс 27°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?