Джулія Араен у студыі

Джулія Араен у студыі

Джулія Араен як фотамадэль.

Джулія Араен як фотамадэль.

Прадзюсары тэледэбатаў кандыдатаў у прэзідэнты Мексікі, якія прайшлі ў мінулую нядзелю, выбачыліся перад удзельнікамі праграмы і аўдыторыяй за занадта дэкальтаваную сукенку адной з асістэнтак у студыі. Цэнтральная выбарчая камісія Мексікі заявіла, што вузкая белая сукенка асістэнткі з глыбокай лініяй дэкальтэ адцягвала удзельнікаў дыскусіі ад важных пытанняў.

«Нам вельмі шкада, што прадзюсарамі была дапушчана памылка ў дрэс-кодзе адной з супрацоўніц падчас першых прэзідэнцкіх дэбатаў, і мы выбачаемся перад грамадзянамі краіны і кандыдатамі ў прэзідэнты», — гаворыцца ў заяве выбаркама.
Праца Джуліі Араен на праграме заключалася ў тым, каб падчас дэбатаў раздаваць удзельнікам карткі, у якіх указана чарговасць іх выступаў.

У мінулым маладая жанчына, якая стала прычынай скандалу, працавала мадэллю, у тым ліку і ў Playboy.

Тэлепрадзюсар Хесус Тапія распавёў, што на месца асістэнткі ў студыі было тры прэтэндэнткі, і ён абраў Джулію Араен таму, што яна была прыкметна ніжэйшая за дзвюх іншых.

Акрамя таго, паводле Тапія, дзяўчына адказвала і іншым патрабаванням прадзюсерскай кампаніі: была мілая ў зносінах, маладая і дадавала праграме свежасці. Прадзюсар прызнаўся, што сукенка для праграмы Джулія абрала сама, і ў мітусні ніхто яе не праверыў.

Жазэфіна Васкес Мота, якая прэтэндуе на ролю першай жанчыны-прэзідэнта ў гісторыі Мексікі, заявіла, што сукенка асістэнткі ніяк не спалучалася з сур’ёзнасцю дэбатаў.

Усяго на ролю кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць чатыры кандыдаты. Другі раунд тэледэбатаў прызначаны на 10 чэрвеня, а выбары пройдуць у ліпені.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?