99% апытаных на літоўскім выставачным стэндзе ў Мінску беларусаў, якім ужо давялося пабываць у Літве, заявілі, што хацелі б зноў туды вярнуцца. Акрамя таго, 95% наведнікаў, якія яшчэ не былі ў Літве, распавялі пра сваё жаданне наведаць гэту балтыйскую краіну.

Вынікі апытання прэзентаваў Дзяржаўны дэпартамент турызму, які дзейнічае пры Міністэрстве эканомікі Літвы. Апытанне праводзілася 11—14 красавіка на выставе «Адпачынак» у Мінску, былі апытаныя больш за 200 чалавек.

Як паказала апытанне, 53% рэспандэнтаў ужо хоць бы раз наведвалі Літву,

3,2% нічога пра Літву не чулі, аднак усё ж такі жадалі сюды прыехаць. Большасць апытаных турыстаў інфармацыю пра Літву чэрпаюць у Інтэрнэце (38%), прыкладна столькі ж (37%) сказалі, што часцей у гэтым пытанні давяраюць меркаванню і рэкамендацыі сяброў і сваякоў.

У якасці мэты падарожжа часцей за ўсё згадваліся цікавасць да культуры Літвы (69%), бізнес (20%), паслугі аздараўлення (20%), шопінг (14%).

На пытанне, што ім спадабалася больш за ўсё, 82% апытаных беларусаў згадалі культурную спадчыну Літвы, 39% - прыроду, 28% - абслугоўванне, 27% - людзей.

Акрамя таго, станоўча ацэньваліся магчымасці шопінгу, літоўская кухня і спакой.

Прыкладна 53% апытаных заявілі, што не паспыталі якіх-небудзь негатыўных эмоцый падчас падарожжа ў Літве, 16% згадалі моўны бар'ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?