З усіх бакоў — «свяшчэнная вайна».
І пафас, як бліндаж, у тры накаты.
Здаецца мне, таварыш Сатана
Амаль на трыццаць год «падсунуў» свята…

Парад-канцэрт-гарэлка. Вось фармат.
За ім — «савецкай праўды» хмарачосы.
…Глядзіць з гранітнай вышыні салдат
На гніль заваяванага ім лёсу…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?