Дзярждума на пазачарговым паседжанні ў аўторак прагаласавала за зацвярджэнне Дзмітрыя Мядзведзева прэм'ер-міністрам Расійскай Федэрацыі. Працэдура яго прызначэння кіраўніком урада будзе завершана пасля таго, як прэзідэнт Уладзімір Пуцін падпіша адпаведны ўказ.

За прызначэнне Мядзведзева прэм'ерам прагаласавалі 299 дэпутатаў (неабходна было 226 галасоў), супраць выказаліся 144, тых, хто ўстрымаўся, не было. Такім чынам, кандыдатура была зацверджана, аднак не было набранай канстытуцыйнай большасць у дзве траціны галасоў.

Кандыдатура Мядзведзева была прапанаваная Пуціным. За экс-прэзідэнта галасавалі дэпутаты ад «Адзінай Расіі» і ЛДПР.

КПРФ і «Справядлівая Расія» галасавалі супраць.

Лукашэнка і Мясніковіч павіншавалі Мядзведзева з абраннем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?