Групавы этап на чэмпіянаце свету па хакеі блізіцца да сярэдзіны. У аўторак беларусы сустракаліся з казахамі. Пакуль толькі дзве гэтыя зборныя не мелі пунктаў у групе А. Таму гэтая сустрэча была адной з ключавых у плане захавання прапіскі ў эліце.
Пачалася для нашых гульня горш не прыдумаеш. Ужо на трэцяй хвіліне Краснаслабодцаў скарыстаўся шкалярскімі памылкамі абароны і адкрыў лік. Варта заўважыць, што нашы ў той момант былі ў большасці.

Самае крыўднае, што і гульні каманда не паказвала ніякай. У другім перыядзе надзівачыў ужо брамнік Андрэй Мезін. Усё той жа Краснаслабодцаў накідваў шайбу ад сіняй лініі, але наш «кіпер» пусціў «пенку» — 0:2. Зусім стала нявесела.

Праўда, казахі адказалі паслугай на паслугу. Самі ж супернікі вывелі на варатара Кальцова. Канстанцін сваім шанцам скарыстаўся.

Потым свой клас прадэманстраваў Грабоўскі, які закінуў шайбу з-за варот. Прайшло ўсяго пятнаццаць секунд і ўжо Кавыршын удала падставіў клюшку — 3:2. Дыхаць стала прасцей.
У трэцім перыядзе шайб заўзятар так болей і не пабачылі. Першая перамога каманды Хейкеля на чэмпіянаце. Дарэчы, на трыбунах у Хельсінкі прысутнічалі беларусы з бел-чырвона-белымі сцягамі.

Цяпер у нашай групе наступнае становішча: Канада — 7 пунктаў, Швейцарыя, Фінляндыя — па 6, ЗША — 5, Славакія, Францыя, Беларусь — па 3, Казахстан — 0. Вечарам сустракаюцца Швейцарыя і Фінляндыя.

Наступную сустрэчу беларусы правядуць 10 мая з ЗША. Пачатак у 16:15.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?