«Неабходны постынг у каментарах на некалькіх сайтах. Усе сайты палітычныя і апазіцыйныя. Сутнасць пастоў — адэкватныя каментары, цалкам адпаведныя поглядам патрыятычна настроенага чалавека, які прытрымліваецца кіроўнага рэжыму (па сутнасці — у каментах трэба аспрэчыць артыкул)»,
— падобныя прапановы можна знайсці ў інтэрнэце, варта толькі напісаць у пошуку «постынг за грошы».

Такія дзеянні сярод інтэрнаўтаў атрымалі назву «астратурфінг». Вікіпедыя дае «астратурфінгу» наступнае вызначэнне:

«выкарыстанне сучаснага праграмнага забеспячэння, альбо спецыяльна нанятых за аплату карыстальнікаў для штучнага кіравання грамадскім меркаваннем».
Ключавое тут слова «штучнае», гэта падкрэсліваецца самой назвай тэрміну, якая паходзіць ад папулярнага брэнду штучнай травы для стадыёнаў Astro Turf.
Астратурфінг ужываецца для выцяснення думкі рэальных людзей на вэб-форумах, для арганізацыі падробленых кампаній у інтэрнэце, якія ствараюць ўражанне, што вялікая колькасць людзей патрабуюць чагосьці канкрэтнага, альбо выступаюць супраць чаго-небудзь.

Як гэта працуе? Карыстальнік рэгіструецца на некалькіх форумах і пачынае пакідаць каментары ад імя звычайнага чытача. Пры гэтым важна захоўваць бачнасць незаангажаванасці.

Часта адзін і той жа чалавек можа арганізаваць на пэўным сайце «дыскусію» паміж створанымі ім жа «чытачамі».

Падобныя тэхналогіі ўжываюцца не толькі ў палітычных баталіях. На захадзе яны шырока ужвываюцца буйнымі карпарацыямі. У мінулым годзе брытанаская газета «Гардыян» прысвяціла астратурфінгу артыкул, у якім паставіла пытанне, як абараніць анлайн-дэмакратыю ад арміі троляў.

***

Дзякуй за падказку тэмы для артыкула чытачу nn.by, які падпісваецца Злой!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Каментатар / Адказаць
10.11.2019 / 22:35
"Сутнасць пастоў — адэкватныя каментары, цалкам адпаведныя поглядам патрыятычна настроенага чалавека, які прытрымліваецца кіроўнага рэжыму (па сутнасці — у каментах трэба аспрэчыць артыкул)»" Пытанне да аўтара гэтага тэкста (хай сабе літаратурна неапрацаванага Сутнасць пастоў ... па сутнасці ...): вы сур'ёзна лічыце, што ў дужках напісалі сутнасць (прабачце за таўталогію) праблемы? Калі гэта так, то БРАВО! Любое аспрэчванне - проіскі ворагаў! Гэта тас яшчэ незабвенны Язэп Вісарыёнавіч вучыў.
0
Каментатар / Адказаць
21.03.1982 / 22:08
Мде... Хаця... 10 грынаў за адзін сайт... за адзін праект... эта нічыво так, мона атбіть інэт :) Напрыклад, на рэрайтах столькі не башляюць, трэ' матэр'ялу адрэрайціць кучу :) Хто б сумняваўся... то ДДоС арганізуюць. то платны тролінг. Вы толькі пагляньце, што на Партызане робіцца!
0
Каментатар / Адказаць
28.05.1996 / 04:53
Адкуль бяруцца інтэрнэт-лукашысты? Причины две: 1) Нищета (вызванная режимом Лукашенко) -- люди хотят заработать денег. 2) Коррумпированное, продажное, морально-разложенное общество -- люди готовы продаваться за деньги как проститутки (только те продают своё тело, а эти -- свою совесть/сознание).
Паказаць усе каментары/ 47 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру