11 мая на будынку мэрыі Парыжа вывесяць гіганцкі партрэт беларускага праваабаронцы, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага з патрабаваннем ягонага неадкладнага вызвалення.

На мітынгу, які плануецца правесці, выступяць прадстаўнік мэрыі Парыжа, прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Суэр Белхасэн, а таксама сябры праўлення гэтай арганізацыі, якія прыедуць у Парыж з розных краінаў свету.

Гэтае мерапрыемства пройдзе ў рамках акцыі «Парыж — за Алеся Бяляцкага».

Звычайна парыжская мэрыя вывешвае партрэты французскіх грамадзянаў, якія сталі закладнікамі ў іншых краінах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?