Былы прэм'ер-міністр Украіны Юлія Цімашэнка мае намер спыніць галадоўку, а таксама пагадзіцца на транспарціроўку з Качанаўскай калоніі ў бальніцу ў Харкаве, дзе яе будзе лячыць доктар з Германіі.

Пра гэта распавяла дачка палітыка Яўгенія Кар.

Цімашэнка пачала галадоўку ў канцы красавіка пасля таго, як, па яе словах, была збітая пры транспартаванні з калоніі ў бальніцу.

Раней стала вядома аб тым, што ўкраінскія ўлады адклалі саміт краін Цэнтральнай Еўропы ў Ялце, на які адмовіліся ехаць большасць запрошаных у знак пратэсту супраць жорсткага абыходжання з Цімашэнкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?