Беларускі вопыт стварэння аграгарадкоў будзе выкарыстаны ў будаўніцтве населеных пунктаў у Венесуэле. Гэта адзначыў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА Часовы Павераны ў справах Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Беларусі Амерыка Дыяс Нуньес.

Паводле яго слоў, цяпер Беларусь і Венесуэла абмяркоўваюць пытанні праектавання і будаўніцтва з удзелам беларусаў не толькі ў сталіцы Каракасе, але і ў невялікіх венесуэльскіх гарадках. Дыпламат лічыць, што галіна будаўніцтва і праектавання вельмі перспектыўная для двухбаковага супрацоўніцтва. Вопыт прафесійных беларускіх будаўнікоў вельмі запатрабаваны ў Венесуэле з улікам эканамічнага развіцця краіны.

У Венесуэле з візітам да 25 сакавіка знаходзіцца ўрадавая дэлегацыя Беларусі на чале з Дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекі, сустаршынёй беларуска‑венесуэльскай сумеснай камісіі высокага ўзроўню Віктарам Шэйманам. Адно з пытанняў, якое трэба абмеркаваць на перагаворах у Венесуэле, — супрацоўніцтва ў галіне архітэктуры і будаўніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?