Блогеру Аляксею Навальнаму, затрыманаму на «народных гуляннях» апазіцыі, далі 15 сутак арышту за непадпарадкаванне супрацоўнікам паліцыі. Пра гэта паведаміў у Twitter каардынатар Расвыбараў Георгій Албураў.
Аляксея Навальнага затрымалі ў сераду раніцай каля станцыі метро «Барыкадная» ў Маскве. Паліцыя запатрабавала ад удзельнікаў «народных гулянняў», што працягваюцца ўжо чацвёрты дзень у знак пратэсту супраць інаўгурацыі Пуціна, пакінуць сквер. Апазіцыянеры хацелі перайсці ў іншае месца, але не паспелі, бо супрацоўнікі АМАПа пачалі затрымання.