Не ведаю, як і дзякаваць нястомнаму, працавітаму, таленавітаму Сяргею Шапрану, які з майго мармытання зрабіў цэлую кнігу.
На яе старонках я стараўся быць разумным і шчырым. Не ведаю, наколькі мне гэта ўдалося, — гэта ўжо хай чытачы мяркуюць.Калі некаму нешта спадабаецца — гэта зноў дзякуй Сяргею Шапрану!
Маэстру Сяргею,
Пану Шапрану
Спяшаю сказаць
І падзяку й пашану.
Пакуль у нас будуць
Старацца Сяргеі,
Убачыць нас плён,
Не звядуцца надзеі.
Чытачам жа хачу пажадаць веры ў наш народ, у нашу будучыню і ў саміх сябе.Без веры ў саміх сябе няма чалавека. Вера павінна быць нават на краі адчаю. Таму і маё пажаданне: хай вас трымае вера — вера ў тое, што вы ёсць, што вы будзеце, што
вы — неўміручыя.
Рыгор Барадулін
8.
* * *
Прэзентацыя кнігі-споведзі Рыгора Барадуліна — 10 мая, кнігарня «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 37а). 19.00.