Урад Літвы ўхваліў праект пагаднення па будаўніцтве новай АЭС у Вісагінасе.

Акцыі атамнай электрастанцыі будуць падзеленыя наступным чынам: Літва атрымае 38% акцый, Эстонія – 22%, а Латвія і японская Hitachi – па 20%.

Праект папярэдне ацэньваецца ў $6 мільярдаў. Не выключана, што да праекта можа далучыцца і Польшча, якая летась спыніла свой удзел у перамовах. У такім выпадку ў Літве будзе будавацца другі рэактар Hitachi, а сукупная магутнасць станцыі вырасце ўдвая, да 2,7 тыс. МВт.

Мяркуецца, што працы пачнуцца да 2016 года.

Станцыя мае запрацаваць да канца 2022 года.

Сабекошт вытворчасці электраэнергіі будзе складаць не менш як 17-25 цэнтаў за 1 кВт.гадз.

* * *

Вісагінас – горад на паўночным усходзе Літвы. Гэта адзіны горад краіны, дзе расейцы складаюць больш за палову насельніцтва. Адлегласць ад беларускай і латвійскай межаў – усяго каля 10 км.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?