ДАІ шукае кіроўцу, які збіў дзяўчынку на пешаходным пераходзе ў раёне Прытыцкага ў Мінску, паведаміла прэс-афіцэр ДАІ Фрунзенскага раёна сталіцы Алена Волчак.

9 мая каля 13.00, паварочваючы з боку вуліцы Прытыцкага ў двары, невядомы кіроўца збіў дзяўчынку 2004 года нараджэння, якая пераходзіла дарогу па нерэгулюемым пешаходным пераходзе.

З траўмамі дзіця даставілі ў бальніцу хуткай дапамогі. Кіроўца з месца злачынства з’ехаў.

Пакуль інспектарам ДАІ ўдалося высветліць, што аўтамабіль быў светлага колеру. Дзяржаўтаінспекцыя просіць адгукнуцца відавочцаў аварыі. Усіх, хто мае якую-небудзь інфармацыю аб гэтым ДТЗ, праваахоўнікі просяць пазваніць на нумар у Мінску 222-17-17 або 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?