Сёньня ў Менску былі затрыманыя два сябры незарэгістраванай моладзевай ініцыятывы «Вока» Руслан і Алесь. Хлопцы меліся вывесіць на мосьце ля Нямігі расьцяжку «Стоп – русіфікацыі», каб выказаць свой пратэст адносна зьменаў у навучальных праграмах па беларускай літаратуры і гісторыі Беларусі, а пасьля меліся раздаваць улёткі з заклікам прыйсьці 25 Сакавіка на Плошчу.
Юнакі не пасьпелі вывесіць расьцяжку. Іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Дзе хлопцы знаходзяцца зараз, пакуль невядома.
0
0
0
0
0
0