Міністэрства аховы здароўя рыхтуе прапановы аб больш жорсткай забароне на курэнне ў грамадскіх месцах, паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у пятніцу начальнік аддзела грамадскага здароўя Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вольга Бартман.

Паводле яе слоў, «прынята пастанова Міністэрства аховы здароўя аб «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя санітарныя нормы, правілы і гігіенічныя нарматывы», якое тычыцца забароны курэння ва ўстановах (арганізацыях) аховы здароўя, адукацыі, спорту, на аб’ектах гандлю і бытавога абслугоўвання насельніцтва, на аб’ектах грамадскага харчавання, вакзалах, станцыях метрапалітэна, у вагонах цягнікоў, на рачных судах, за выключэннем месцаў, спецыяльна прызначаных для палення».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0