Адпаведную задачу ён паставіў 11 мая, прымаючы з дакладам старшыню праўлення Нацбанка Надзею Ермакову.
«Усё, што вы мне скажаце пра курс рубля, уклады, работу эканомікі, я ў агульных рысах ведаю. Сітуацыя складваецца някепска. Мяркую, што час Нацбанку перш за ўсё, ураду пераходзіць да пытанняў інфляцыі. Час ужо супакоіць людзей», — сказаў ён.
Як адзначыў Лукашэнка, зараз няма падстаў для росту інфляцыі, у знешнім гандлі складваецца дадатнае сальда. «Мы ў прынцыпе вырашаем тыя балючыя пытанні, якія не маглі вырашыць гадамі, а то і дзесяцігоддзямі. Зараз сітуацыя выраўнавалася.
Яшчэ раз падкрэсліваю: даходы насельніцтва будуць расці. Гэта адназначна. Трэба думаць, што рабіць з інфляцыяй і як з ёй змагацца»,— даручыў Лукашэнка, заўважыўшы, што ў Беларусі інфляцыя кантраляваная і адбывалася ў тым ліку
Надзея Ермакова праінфармавала пра сітуацыю на валютным рынку, фарміраванне золатавалютных рэзерваў, крэдытаванне эканомікі. «Захады, што робяцца Нацбанкам у сферы
Лукашэнка таксама паставіў перад банкаўскай сістэмай задачу звярнуць дадатковую ўвагу на крэдытаванне эфектыўных інвестыцыйных праектаў, будаўніцтва жылля для маючых патрэбу грамадзян.
Акрамя таго, дадзены даручэнні па падтрыманні і павелічэнні золатавалютных рэзерваў. Зараз яны складаюць $8 млрд. Паводле слоў Надзеі Ермаковай, як суб’екты гаспадарання, так і насельніцтва актыўна прадаюць валюту, стабілізаваўся курс беларускага рубля.
Нацбанк і ў далейшым мае намер праводзіць жорсткую манетарную палітыку і рабіць захады па зніжэнні інфляцыі. Напярэдадні было прынята рашэнне аб зніжэнні з 16 мая стаўкі рэфінансавання да 34% гадавых.
«У нас сёння ўсе ўмовы для гэтага ёсць. Інфляцыя дазваляе, і стаўка рэфінансавання будзе знаходзіцца ў адносінах да яе на станоўчым узроўні менавіта па стандартах, той форме разлікаў, якая рэкамендавана МВФ», — сказала Надзея Ермакова.