На прыёме 10 мая з нагоды Дня Канстытуцыі пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка выступіў з прамовай, у якой нагадаў пра некаторыя вострыя моманты беларуска-польскіх дачыненняў.

Лешак Шарэпка, у прыватнасьці, заявіў: «Урачыстае святкаванне Дня Перамогі выклікала ў мяне сумныя думкі.

Мала хто ведае, што пад канец Другой сусветнай вайны на ўсіх франтах змагалася больш за 600 тысяч польскіх салдатаў. Пасля вайны частка з іх дзеля палітычных прычын не магла вярнуцца на радзіму.
Існуе польская „армія ценяў“, так званая катынская армія, да яе належыць больш за 20 тысяч афіцэраў, забітых у 1940 годзе па загадзе Сталіна. Яны пахаваныя на асобных могілках у Расіі і ва Украіне. І
толькі ў Беларусі няма ніводнага памятнага знаку, хоць мы мяркуем, што каля 4 тысяч афіцэраў, у тым ліку беларусаў па нацыянальнасці, было забіта на гэтай зямлі».

Пасол Польшчы таксама нагадаў, што ў мінулым годзе польскі бок выдаў беларусам больш за 300 тысяч візаў і што Варшава выступае за запуск малога прыгранічнага руху і лібералізацыю Еўрасаюзам візавай палітыкі для беларусаў.

Беларускі бок ужо працяглы час стрымлівае рэалізацыю пагадненняў аб малым прыгранічным руху з Польшчай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?