Арганізатары байкоту парламенцкіх выбараў лічаць яго крокам да байкоту ўсяго беларускага рэжыму. Аб гэтым заявіў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі.

«Мы перакананыя, што людзей зноў будуць заганяць, як быдла, на выбарчыя ўчасткі. Першае, што можа зрабіць любы сумленны грамадзянін Беларусі, — сказаць „не“ гэтаму прымусу, гвалту і персанальным учынкам перамагчы сённяшні рэжым.

Мы прапануем байкот як мінімальны супраціў беларускім уладам.
Мэта кампаніі байкоту выбараў — пераход ад агульнанацыянальнага байкоту выбараў да агульнанацыянальнага байкоту рэжыму», — заявіў Рымашэўскі.

Паводле яго слоў, прадстаўнікам апазіцыі трэба працаваць не толькі з тымі, хто «яшчэ нібыта не ведае пра фальсіфікацыі на выбарах».

«Мы сёння маем больш за 50 адсоткаў грамадзян, якія выступаюць супраць дзеючай улады, больш за 40 адсоткаў людзей, якія ведаюць, што выбары — несапраўдныя. Яны патрабуюць арганізаваных форм народнага пратэсту.
Яны патрабуюць не толькі заяў у прэсе, але і дзеянняў, якія апазіцыя можа ім прапанаваць», — лічыць Рымашэўскі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?