«Арт-Сядзібе», што месціцца на заводзе «Гарызонт» — паўгода. За гэты час яна стала ледзь не асноўнай арт-прасторай у горадзе: канцэрты, лекцыі і выставы тут ладзяцца ледзь не кожны дзень, і часам трапіць на «сядзібнае» мерапрыемства складана — калі ў залу набіваецца болей за сто чалавек.

Дакументальны фільм «Ад ідэі да падзеі» якраз і ахоплівае ўвесь «шлях» «Сядзібы» — працэс пераўтварэння былога цэха ў поп-артава аформлены культурны цэнтр накшталт берлінскага «Тахелеса».

Пра «Арт-Сядзібу» расказваюць яе заснавальнікі — Павал Белавус і Зміцер Афанасенка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?