12 і 13 мая 2012 года на Камсамольскім возеры ў Мінску (парк Перамогі, у раёне Расійскага Пасольства) пройдуць гонкі на аквабайках.

У праграме Кубак горада па аквабайку і Абласны Кубак Перамогі з удзелам лепшых спартсменаў Беларусі і Расіі, а таксама спаборніцтвы маторных лодак.

Пакараць водную прастору і паказваць сваё майстэрства будуць вядучыя беларускія і расійскія спартсмены: прызёры Чэмпіянату свету, прызёры Чэмпіянату Еўропы, чэмпіёны Літвы, Польшчы, Расіі і Беларусі, майстры водна-маторнага спорту.

Пачатак спаборніцтваў у 11.00. Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?