Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за студзень—красавік 2012 года вырас на 2,9% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам і склаў 145,8 трлн. рублёў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. У студзені гэтага года ў параўнанні са студзенем 2011-га рост ВУП быў зафіксаваны на ўзроўні 3,6%, у студзені—лютым і студзені—сакавіку — 3%, у 2011 годзе ў параўнанні з 2010-м — 5,3% пры плане 9—10%.

У 2012 годзе ВУП павінен вырасці ў параўнанні з 2011-м на 5—5,5%.

Вытворчасць прамысловай прадукцыі за студзень—красавік павялічылася на 7,5% (гадавы прагноз — 6—7%). Удзельная вага інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай прадукцыі склала 17,4% (13,5—14,5%).

Выпуск сельгаспрадукцыі гаспадаркамі ўсіх катэгорый вырас на 5,9% (4—5%), сельгасарганізацыямі — на 7,5%.

Інвестыцыі ў асноўны капітал скараціліся на 15,8%. Уведзена ў эксплуатацыю 1 млн. 500,9 тыс. кв. метраў жылля (на 3,1% больш за леташні паказчык).

Аб'ём перавозкі грузаў транспартам паменшыўся на 5,2%, рознічны тавараабарот вырас на 7,2%.

Спажывецкія цэны павялічыліся ў красавіку на 1,7%, з пачатку года — на 6,8%, у параўнанні з красавіком 2011 года — на 101,1%. Цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі ў красавіку павялічыліся на 2,2%, з пачатку года — на 7,6%, у параўнанні з красавіком 2011 года — на 140%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?