Паводле экспертных ацэнак, смартфоны займаюць каля 40% рынку мабільных тэлефонаў Беларусі, паведаміла начальнік упраўлення маркетынгу ЗП «Велком» Дзіна Цыбульская.
Аб’ёмы продажу смартфонаў у Беларусі працягваюць расці. «Мы задаволеныя развіццём гэтага кірунку. Напрыклад, вясной продажы смартфонаў у параўнанні з зімой не зменшыліся», — сказала Цыбульская.
На сёння, адзначыла яна,
высокі ўзровень прапановы забяспечваюць кітайскія вытворцы,лінейкі ўстройстваў якіх шырока прадстаўлены ў Беларусі.
Спаслаўшыся на ацэнкі экспертаў, начальнік упраўлення маркетынгу ЗП «Велком» заявіла, што праз тры гады ў многіх краінах смартфоны практычна цалкам выцесняць звычайныя мабільныя тэлефоны. Як лічыць Цыбульская, аналагічная тэндэнцыя будзе характэрная і для Беларусі. Пры гэтым планшэты, якія прынята таксама ўключаць у катэгорыю смартфонаў, на беларускім рынку шырокага распаўсюджання пакуль не атрымалі. Спецыялісты тлумачаць такую сітуацыю тым, што ў Беларусі прадстаўлены абмежаваны асартымент такіх устройстваў.





