У расійскім інтэрнэце масава абмяркоўваюцца здымкі фальшывых ветэранаў на парадах, якія штогод праводзяцца на 9 мая ў Маскве. Аказваецца, на пажылых масквічоў апранаюць кіцелі з адвольнымі ўзнагародамі.
Напрыклад, бабуля на фотаздымку за год паспела «даслужыцца» з палкоўніка да
яна стала Героем Сацыялістычнай працы, прытым што апошні раз узнагарода выдавалася ў 1991 годзе.
На наступным двух здымках дзядуля, які за год таксама зрабіў выдатную «кар’еру» — са старшыны да капітана 1 ранга.
Варта адзначыць, што сапраўдным удзельнікам вайны цяпер ужо больш за 85 гадоў, тады як на парадах і шэсцях ветэранаў часта можна сустрэць нашмат маладзейшых ветэранаў — імаверна, проста ветэранаў сілавых структур.





